Фота: John Stanmeyer

Фота: John Stanmeyer

Нацыянальны статыстычны камітэт апублікаваў справадачу «Беларусь у лічбах — 2015». Нягледзячы на рост колькасці абанентаў у 2014 годзе, ахоп тэрыторыі і насельніцтва спаў у параўнанні з 2013 годам.

У Беларусі на канец 2014 года было каля 11 401 900 абанентаў сотавай сувязі — па 1,2 сім-карты на жыхара краіны.

Колькасць абанентаў узрасла з 2013 года на 2,5%, на столькі жа ўзрасла колькасць абанентаў на 1000 чалавек.

Пры гэтым ахоп насельніцтва зменшыўся на 0,1%, а ахоп тэрыторыі — на 0,8%.

Упершыню колькасць абанентаў інтэрнэту перавысіла колькасць жыхароў Беларусі — на 1000 жыхароў на канец 2014 года прыйшлося 1022 абаненты.

На канец 2014 года ў Беларусі было каля 10 526 800 абанентаў усіх відаў перадачы звестак, з іх без выхаду ў інтэрнэт — 836 тысяч. Сярод абанентаў 18% юрыдычных асоб.

Прапускная здольнасць знешніх каналаў значна ўзрасла за год — з 480 Гбіт/с у 2013-м да 783 Гбіт/с у 2014-м.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?