Салігорац звярнуўся ў міліцыю з заявай пра спробу рабавання кавярні «Лясное» на трасе Мінск — Мікашэвічы, перадае УУС Мінаблвыканкама.

Удзень 16 сакавіка ў кавярню зайшоў чалавек у масцы і наставіў на жанчыну-бармена пісталет. Мужчына патрабаваў аддаць яму выручку з касы. Але атрымаў адмову і быў вымушаны сысці.

Падрабязнасці здарэння распавяла Onliner.by супрацоўніца кавярні Ірына. Па яе словах, жанчына-бармен спачатку спужалася. Злачынца пачаў перазараджаць пісталет, ды двойчы выйшла асечка. Тады жанчына сказала: «Калі ў вас нічога не атрымліваецца, мо ўжо пойдзеце?». Злачынца паслухаўся парады супрацоўніцы і сышоў.

Па факце спробы рабавання заведзена крымінальная справа па арт. 207 ч.1. Грамадзян, якія могуць паведаміць карысную інфармацыю, просяць звяртацца па нумарах (044) 544-91-43, (0174) 25-36-06 альбо 102.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?