Даляру пагражае хуткі крах, а яго рэзкі рост — гэта «перадсмяротныя сутаргі», мяркуе расійскае дзяржаўнае агенцтва РІА «Новості» са спасылкай на амерыканскага «эканаміста» і вядучага тэлеканала RT ў Лондане Макс Кайзера. У сваім інтэрв'ю кітайскаму выданню Epoch Times той выказаў здагадку, што неўзабаве на змену даляравай фінансавай сістэме прыйдзе новая — ужо без амерыканскага панавання.

«Калі ўсё гэта скончыцца, Кітай, Расія, Іран і іншыя краіны будуць гандляваць, а не выкарыстоўваць амерыканскую валюту. Такім чынам, — тлумачыць эканаміст, — мы будзем жыць у свеце, у якім даляр больш не будзе вяршэнстваваць ў якасці сусветнай рэзервовай валюты. Гэта будзе шматпалярны валютны свет».

Аднак, адзначае Кайзер, крах даляра не буде азначаць, што на яго змену прыйдзе кітайскі юань у якасці міжнароднай рэзервовай валюты.

Эканаміст перакананы, што сусветным фінансавым лідарам стане і краіна, якая хутчэй за ўсіх пяройдзе на забеспячэнне сваёй валюты золатам, бо золата, па яго меркаванні, — гэта самы верны спосаб захавання багацця.

«Калі Расія ўвядзе залаты рубель, то яна будзе панаваць у свеце», - упэўнены Кайзер. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0