Металічныя аскепкі знайшоў і забраў з сабой журналіст Йерун Акерманс, які пабываў на месцы катастрофы ў лістападзе 2014 года. Эксперты вывучылі гэтыя аскепкі і прыйшлі да высновы, што яны з'яўляюцца фрагментамі ракеты.

Як паведамляе RTL News, такая выснова была зроблена на падставе хімічнага аналізу аскепкаў. Адзін з іх, на думку экспертаў, — фрагмент боегалоўкі ракеты. На іншым асколку бачная частка літарна-лічбавага серыйнага нумара — 2Ц.

У даследаванні аскепкаў прымалі ўдзел эксперты з Германіі, Вялікабрытаніі і Польшчы. Адзін з іх — Нік дэ Ларынага, рэдактар часопіса Jane's Defence Weekly, які спецыялізуецца на вайсковай тэматыцы.

RTL News паабяцала перадаць знойдзеныя аскепкі камісіі, якая вядзе расследаванне катастрофы «Боінга»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?