На краўдфандынгавай платформе Indiegogo літоўская кампанія Ishuu Technologies распачала збор сродкаў на смарт-туфлі Volvorii Timeless, распавядае CNET.

У туфлі ўстаўленыя E-Ink-дысплэі (электронная папера), якія могуць не толькі мяняць колер, але і набываць узор.

Малюнак устаўкі можна мяняць з дапамогай праграмы для Android і iOS. Мяркуючы па відэа, туфлі маюць чорна-белыя экраны, але тэарэтычна могуць з’явіцца і мадэлі з каляровымі E-Ink-экранамі.

Для стварэння першай партыі такіх туфляў літоўцам трэба сабраць 50 тысяч даляраў (на момант публікацыі набрана 3,7 тысячы). Самыя першыя замовы туфляў абыходзіліся ў 149 і 199 даляраў, цяпер мінімальная цана складае 249 даляраў.

Па завяршэнні збору сродкаў кампанія плануе прапанаваць пакупнікам чорную і белую мадэлі, зробленыя са скуры і гумы. На верхняй частцы туфлі будуць мець адмысловыя мацаванні для аксесуараў. Магчымыя памеры — ад 36 да 40. Выпуск у продаж запланаваны на снежань 2015 года.

Глядзіце таксама: E-Ink прадставіла «жывыя шпалеры»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?