«Уладзімір Крукоўскі (адзін з аўтараў дзяржаўнага герба «Пагоня») тэлефанаваў мне і папрасіў перадаць, што зараз рыхтуе і будзе на наступным тыдні падаваць у Вярхоўны суд на ўсіх, хто зневажае распрацаваны ім і Яўгенам Куліком эталон «Пагоні» (то бок робіць нейкія інтэрпрэтацыі без яго дазволу і ўзгаднення)», — піша ў сваім фэйсбуку кіраўнік «Арт-Сядзібы» Павел Белавус.

«А гэта Алесь Плотка, Алесь Мазанік, Аляксей Кульбіцкі з Art studio PRAS ды я таксама з ініцыятывамі для «Арт- Сядзібы», symbal.by, радыё «Свабода» ў гэтым спісе.

Грошай ён не будзе прасіць і ніякіх фінансавых кампенсацый. Галоўнае — ён хоча звярнуць увагу на праблему знявагі і дызайнерскіх сцёбаў, якіх нельга рабіць са святыняй», — дадаў ён. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0