Беларускі партал Тут.бай апублікаваў фрагмент, дзе гаворыцца пра кадравую палітыку.

«У мяне няма пастаяннай каманды, — сцвярджае Лукашэнка, — можа, гэта і дрэнна, але я не думаю пра гэта. Людзі, якіх я збіраю вакол сябе, прафесіяналы. Напрыклад, з маім прэс-сакратаром Паўлам Лёгкім мы не былі знаёмыя да яго прызначэння. Кажуць, што ў яго вайсковая ёсць струнка. Гэта мяне задавальняе. Радзькоў, намеснік кіраўніка маёй адміністрацыі, — я ведаў яго яшчэ з студэнцкіх гадоў — але ён толькі нядаўна стаў міністрам адукацыі, і цяпер ён працуе ў прэзідэнцкай адміністрацыі. Ён адукаваны чалавек і надзейны, у тым плане, што ён не здрадзіць. Я выбіраю людзей зыходзячы з гэтых прынцыпаў. Галоўнае для мяне — прафесіяналізм. Таму я не як Пуцін, які пакладаецца на чэкістаў, бо ён ім давярае. Гэта дурасць — яны здрадзяць у першую чаргу. Так што ў мяне такога няма», — падсумоўвае Лукашэнка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?