Фота: Apple

Фота: Apple

На польска-беларускай мяжы канфіскаваная вялікая партыя кантрабандных смартфонаў, паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт.

Падчас праходу праз «чырвоны калідор» на мытным пункце «Варшаўскі мост» мытнікі заўважылі 9 незадэклараваных iPhone 6 у кіроўцаў турыстычнага аўтобусу. Пад час дагляду ў нішах аўтобуса было знойдзена яшчэ 42 смартфоны той жа мадэлі.

Канфіскаваную партыю смартфонаў ацанілі ў 750 млн рублёў, а аўтобус 2003 года выпуску — у 500 млн.

Кіроўцы адмаўляюцца ад тавару ў тайніках. Мытня праводзіць праверку і высвятляе кола асоб, датычных да адміністратыўнага правапарушэння.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?