Устаўны капітал Google Lithuania склаў 100 тысяч еўра, паведамляе Invest Lithuania.

Новую кампанію ўзначаліў Грэхам Ло, фінансавы дырэктар Google у Еўропе. Офіс займецца маркетынгам і продажамі ў мэтах падтрымкі партнёраў Google ў Балтыі.

Літва мае развітую ІТ-інфраструктуру і прывабляе мноства міжнародных кампаній. Сярод новых жыхароў Літвы Nasdaq, Uber, Game Insight і іншыя.

«Трэба заўважыць, што людзі, якія працуюць для балтыйскай каманды, не абмежаваныя толькі тымі, хто фізічна знаходзіцца ў Літве — у нас шмат супрацоўнікаў па ўсім свеце, якія працуюць з балтыйскімі кліентамі і партнёрамі, якія лакалізуюць прадукты і падтрымліваюць распрацоўку», — падкрэсліў Вітаўтас Кубілюс, менеджар развіцця бізнесу Google у краінах Балтыі.

У з’яўленні офіса Google пабачыў пазітыўны палітычны момант эканаміст Вінцэнтас Вабалявічус. «Чым больш у нас Google і іншых буйных карпарацый, тым мы важней. Гэта вельмі паспяховы крок, паколькі гэта вялікая карпарацыя, і многія краіны хочуць прывабіць яе. Гэта і эканамічныя плюсы, але не менш важныя і палітычныя плюсы, плюсы бяспекі», — заявіў ён у эфіры радыё Žinių radijas.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?