У Цэнтральнай выбарчай камісіі Казахстана пасля скандалу на экзамене па казахскай мове, які ўчыніў цяпер ужо былы прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Мурат Целібекаў, падумваюць аб тым, каб вярнуць норму аб прадастаўленні вылучэнцамі даведкі аб псіхічным здароўі.

«Вы, напэўна, калегі, памятаеце, у 2011 годзе ён (Целібекаў) у нас балатаваўся. Тады ён проста не стаў здаваць экзамен па мове, а ў гэты раз проста вырашыў гэтую працэдуру паўтарыць, але з большым шумавым эфектам. Так атрымліваецца», — сказаў старшыня ЦВК Куандык Турганкулаў на пасяджэнні ў панядзелак.

У сваю чаргу яго намеснік Уладзімір Фаос заўважыў: «Можа, сапраўды, маюць рацыю тыя, хто прапануюць вярнуцца да працэдуры праверкі псіхічнага стану кандыдатаў. Такіх (як Целібекаў) будзе шмат».

«Члены лінгвістычнай камісіі пасля таго, як не адбыўся лінгвістычны экзамен, абменьваліся думкамі. Яны будуць прапаноўваць ЦВК унесці ў закон аб выбарах (норму) аб даведцы псіхічнага здароўя вылучаных людзей», — сказала супрацоўніца Цэнтрвыбаркама Лязатам Сулеймэн.

«Добра. Гэта справа заканадаўцаў. Але, ва ўсякім разе, ёсць падставы наконт гэтага падумаць», — сказаў на заканчэнне кіраўнік ЦВК.

Целібекаў, які прыйшоў у панядзелак у Цэнтрвыбаркам для здачы экзамену на веданне дзяржаўнай казахскай мовы, са скандалам пакінуў будынак ЦВК. Спярша на працягу амаль гадзіны ён спрачаўся з членамі камісіі і ЦВК, патрабуючы дапусціць на экзамен яго «давераную асобу» для таго, каб зрабіць відэаздымку экзаменацыйнага працэсу. Затым пачаў вылучаць свае ўмовы адносна рэгламенту здачы экзамену.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?