Белстат апублікаваў шакуючыя дадзеныя пра фінансавыя вынікі працы беларускіх кампаній у студзені 2015.

Чыстыя страты амаль 8000 кампаній краіны склалі за месяц 42,9 трыльёна рублёў, гэта $2,98 мільярда ў эквіваленце. У справаздачу не ўваходзяць банкі, страхавыя і бюджэтныя арганізацыі, а таксама дробны бізнэс.

Стратнымі былі 28,6% кампаній. Кожная з іх у сярэднім згубіла за студзень па $1,7 мільёна.

Для параўнання, год таму беларускія кампаніі мелі чысты прыбытак памерам каля $260 мільёнаў.

«Львіная доля – страты на курсавой розніцы, — тлумачыць эканаміст Сяргей Чалы. – Гэта бухгалтарскія страты, якія можна будзе спісаць цягам двух гадоў у любым графіку, змяншаючы прыбытак».

Гэта вынік вонкавых умоваў, а не гаспадарання, падкрэслівае эканаміст.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?