Нямецкі ўрад выдзеліў 500 млн еўра на падтрымку Украіны. Пра гэта заявіў сёння прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падчас сумеснай з канцлерам Германіі Ангелай Меркель прэс-канферэнцыі.
«Мы вельмі ўдзячныя нямецкаму ўраду за прынятае рашэнне аб выдзяленні 500 млн еўра на падтрымку Украіны, у тым ліку 200 млн еўра на макраэканамічную падтрымку», — сказаў Парашэнка.
«Мы спадзяемся, што да 1 красавіка пагадненне будзе падпісана. Праца ў гэтым кірунку вядзецца досыць эфектыўна», — дадаў украінскі лідар.





