tass.ru
16 сакавіка ў Канстанцінаўскім палацы ў Пецярбургу праходзіць сустрэча Пуціна з прэзідэнтам Кыргызстана Алмазбекам Атамбаевым. Пяскоў выйшаў да журналістаў з усмешкай і пералічыў усе чуткі пра адсутнасць Пуціна, якія з'явіліся за некалькі дзён у СМІ і сацыяльных сетках.
«Усе разбітага паралічам прэзідэнта, захопленага генераламі, убачылі? Толькі што прыляцеў са Швейцарыі, дзе прымаў роды, як вядома», — сказаў Пяскоў і пасмяяўся.
На пытанне замежнага журналіста пра тое, што да прэзідэнта Расіі нібыта прыязджаў замежны доктар, Пяскоў усміхнуўся і сказаў: «Так, ён таксама быў сярод генералаў, якія захапілі Пуціна».
Раней 16 cакавіка чуткі аб праблемах са здароўем пракаментаваў сам Пуцін. «Без плётак будзе сумна», — заявіў ён у пачатку сустрэчы з прэзідэнтам Кыргызстана.





