Reuters.com
Такую заяву ён зрабіў у панядзелак, 16 сакавіка, у інтэрв'ю польскаму выданню Wyborcza.
«Запрашэнне атрымаў. Не паеду. Прысутнасць на вайсковым парадзе побач з агрэсарам і асобай, якая ўжывае зброю супраць мірнага насельніцтва Усходняй Украіны, было б для мяне, мякка кажучы, двухсэнсоўным», — заявіў Дональд Туск.
Раней прыехаць у Маскву 9 мая для ўдзелу ва ўрачыстасцях у гонар юбілею Перамогі адмовілася канцлер Германіі Ангела Меркель. Між тым, яна прапанавала прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну прыехаць у Маскву 10 мая. Таксама прыехаць у Маскву 9 мая адмовіўся прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран.





