tut.by
У Беларусі плануецца, што продаж алкаголю — яго можна будзе купіць толькі з 9-й да 22-й гадзіны. Пра гэта паведаміла намесніца міністра гандлю Ірына Наркевіч падчас анлайн-канферэнцыі на сайце tvr.by.
Па словах чыноўніцы, такія нормы закладзеныя ў праекце ўказа аб абарачэнні алкаголю, які хутка паступіць у Палату прадстаўнікоў. У мясцовых выканкамаў ужо ёсць права на правядзенне абмежавальных мерапрыемстваў. Напрыклад, яны выкарыстоўваюцца падчас збору ўраджаю, выпускных у школах. Ёсць абмежаванні і на продаж алкаголю ў інтэрнэце, нагадала Наркевіч.





