Завяршыліся першыя ў гісторыі Літвы прамыя выбары мэраў. Сталі вядомыя прозвішчы амаль усіх выбраных кіраўнікоў гарадоў і раёнаў.
15min.lt
Ліберал Рэмігіус Шымашус перамог у Вільні — у яго 60,89% галасоў, за былога мэра Артураса Зуокаса прагаласавалі 37,93% выбаршчыкаў.
Шымашус яшчэ ў нядзелю ўвечары загаварыў аб фарміраванні кааліцыі. Па словах палітыка, ёсць верагоднасць, што ў Вільні кааліцыю створаць Рух лібералаў, кансерватары, сацыял-дэмакраты, «Літоўскі спіс» і «Парадак і справядлівасць». У лібералаў у гарадской радзе будзе 16 мандатаў, у кансерватараў - 8, у сацдэмаў - 4, у «Літоўскага спісу» - 4, у «Парадку і справядлівасці» - 2.





