Аднаму з падазраваных па справе аб забойстве палітыка Барыса Нямцова, Хамзату Бахаеву, прад'яўлена афіцыйнае абвінавачванне, паведаміла «Інтэрфаксу» абазнаная крыніца.

Тамерлан Эскерханаў, Шагід Губашаў і Хамзат Бахаеў, фота Максім Шэметаў / Reuters / Scanpix

Тамерлан Эскерханаў, Шагід Губашаў і Хамзат Бахаеў, фота Максім Шэметаў / Reuters / Scanpix

Бахаеў стаў трэцім фігурантам справы аб забойстве Нямцова, якому прад'яўленыя абвінавачванні. Раней абвінавачванні былі прад'яўленыя Зауру Дадаеву і Анзору Губашаву.

Яшчэ двое затрыманых у рамках расследавання справы — Тамерлан Эскерханаў і Шадзід Губашаў пакуль маюць статус падазраваных. Чакаецца, што Шадзіду Губашаву абвінавачванні прад'явяць 16 сакавіка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?