Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аддаў указанне аб прывядзенні ў баявую гатоўнасць Паўночнага флота, асобных злучэнняў Заходняй вайсковай акругі і паветрана-дэсантных войскаў для праверкі, паведамляе «Інтэрфакс», спасылаючыся на словы міністра абароны Сяргея Шайгу.
на фота — вучэнні ў Беларусі ў верасні 2013 г., kremlin.ru
Усяго для праверкі баявой гатоўнасці прыцягнутыя 38 тысяч вайскоўцаў, 3360 адзінак вайсковай тэхнікі, 41 карабель, 15 падводных лодак, 110 самалётаў і верталётаў.
Праверка пачалася а 8 раніцы па маскоўскім часе.
Два тыдні таму пачаліся вучэнні ў Паўднёвай вайсковай акрузе.





