Skytrax World Airport awards прызналі аэрапорт Сhangi у Сінгапуры найлепшым у свеце, прычым трэці год запар. У 2014 ён прыняў 54 мільёны пасажарыў. Для параўнання, у Нацыянальным аэрапорце Беларусі пасажырапаток у мінулым годзе склаў 2.5 млн чалавек.

У першай дзясятцы шэсць аэрапортаў з Азіі.

1. Сінгапурскі аэрапорт Чанг
2. Міжнародны аэрапорт Інчхон (Карэя)
3. Мюнхенскі аэрапорт (Нямеччына)
4. Міжнародны аэрапорт Ганконга (Кітай)
5. Такійскі міжнародны аэрапорт (Японія)
6. Аэрапорт Цюрыха (Швайцырыя)
7. Цэнтральны Міжнародны аэрапорт Японіі
8. Лонданскі аэрапорт Хітроу (Брытанія)
9. Амстэрдамскі аэрапорт Схіпхол (Нідэрланды)
10. Пекінскі аэрапорт (Кітай)

Рэйтынг ацэньвае хуткасць рэгістрацыі, якасць інфраструктуры і магчымасці шопінгу. Cёлета ацэньвалася 550 аэрапортаў па ўсім свеце, але апублікаваны рэйтынг уключае толькі лепшыя сто. Сярод іх няма ніводнага беларускага аэрапорта.

«Мінск-2» заняў сёмае месца сярод найлепшых тэрміналаў СНД, першае месца ў маскоўскага «Дамадзедава».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?