Украінскія і амэрыканскія жаўнеры падчас сумесных вучэнняў у 2011 годзе. Фота US Army.

Украінскія і амэрыканскія жаўнеры падчас сумесных вучэнняў у 2011 годзе. Фота US Army.

Інструктары накіроўваюцца з асабістага складу расквартаванай у Італіі 173-й паветрана-дэсантнай брыгады сухапутных войск ЗША.

«Шэсць амерыканскіх рот будуць трэніраваць шэсць украінскіх рот», — сказаў на мінулым тыдні камандзір брыгады палкоўнік Майкл Фостэр. Мяркуецца, што трэніраваць аддзелы ўкраінскіх войск будуць на на палігоне каля горада Явараў у Львоўскай обласці, піша сайт defensenews.com.

Раней прэс-сакратар Пентагона падпалкоўнік Ванэса Хілман паведамляла, што Вашынгтон і Кіеў плануюць павысіць здольнасць сілавых структур Украіны захоўваць унутраны парадак, падтрымліваць закон і узмацніць баяздольнасць Нацыянальнай Гвардыі.

Расія заявіла, што амерыканцы будуць вучыць украінцаў валодаць «заакіянскай» баявой тэхнікай, і што гэта пагражае «новай эскалацыяй на паўднёвым усходзе», то бок у раёнах Данецкай і Луганскай абласцей Украіны.

Заходнія эксперты і аглядальнікі, такія, напрыклад, як Уолтэр Мід, неаднаразова адзначалі, што галоўным дасягненнем для Украіны, ЗША і Захада будзе не вайсковая перамога над расійскімі сіламі на Данбасе, якая зараз вельмі малаверагодная, а адбудова стабільнай і заможнай украінскай дзяржавы нават без Крыма і Данбаса.

Час працуе супраць РФ, асабліва ў тым выпадку калі Украіна скарыстае яго, каб рабіць патрэбныя рэформы. Таму Масква будзе супраціўляцца з'яўленню стабільнай і эфэктыўнай украінскай дзяржавы ўсімі сродкамі, у тым праз зрыў мірных пагадненняў яе марыянэткамі ў Луганску і Данецку. Мір нічога не дае Пуціну, а вось эскалацыя баявых дзеянняў дае яму ўнутрыпалітычны капітал, магчымасць высунуць новыя патрабаванні да Украіны і Захаду, піша аналітык Майкл Кофман 

Такім чынам, нават для таго, каб краіна мела час для больш-менш мірнага стабільнага развіцця, украінскія салдаты мусяць рыхтавацца да абароны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?