16 сакавіка ў 1.26 у МНС паступіла паведамленне, што на казырку першага пад'езда дома № 4, корпуса 1, на вуліцы Лесі Украінкі, ляжыць чалавек.
Ратавальнікі і супрацоўнікі хуткай, што прыбылі на месца здарэння, знайшлі на казырку пад'езда цела жанчыны.
Устаноўлена, што 39-гадовая жанчына выпала з балкона лесвічнай клеткі дзявятага паверха. Загінулая была зарэгістраваная па іншым адрасе — на вуліцы Арлоўскай, 86.
Прычыны здарэння ўстанаўліваюцца.





