tvrain.ru
Пажар у званіцы Новадзявочага манастыра патушаны. Віцэ-мэр Масквы Пётр Бірукоў запэўніў, што капітальнай шкоды званіца не панесла. Ніякіх каштоўнасцяў ўнутры яе не было.
Пажар пачаўся ў верхняй частцы званіцы, якая знаходзіцца на рэканструкцыі. Яна была закрыта будаўнічымі рыштаваннямі. Ад абломкаў лясоў загарэліся будаўнічыя бытоўкі.





