У Мінску ўнесены змены ў працу прыгараднага транспарту ў красавіку з-за пераносу працоўных дзён у сувязі з Радаўніцай (21 красавіка), паведамілі ў дзяржаўнай установе «Сталічны транспарт і сувязь».

Так, згодна з пастановай Савета Міністраў №1060 ад 10 лістапада 2014 г працоўны дзень з панядзелка 20 красавіка пераносіцца на суботу 25 красавіка.

Праца прыгарадных маршрутаў будзе арганізавана па наступным графіку:

18 красавіка — па графіку суботы; 19 красавіка — па графіку нядзелі; 20 красавіка — па графіку суботы; 21 красавіка — па графіку нядзелі; 24 красавіка — па графіку пятніцы; 25 красавіка — па графіку пятніцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?