Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Дзяржаўным сакратаром Ватыкана кардыналам П'етра Паралінам.

БелТА

БелТА

Лукашэнка, у прыватнасці звярнуў увагу і на такі момант, як падрыхтоўка каталіцкіх святароў, адзначыўшы жаданне мець у Беларусі больш мясцовых каталіцкіх святароў.

«Мы не перакладаем рашэнне гэтай праблемы ў плоскасць выключна Ватыкана. Мы разумеем, каб мець святароў-католікаў беларускага паходжання, трэба іх проста рыхтаваць у Беларусі», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён дадаў, што яго ініцыятывай было будаўніцтва ў Беларусі адукацыйнай акадэміі.

«Ёсць шэраг пытанняў, але не праблем, якія мы ў стане вырашыць нават сёння, і гэта будзе на карысць усёй каталіцкай суполцы і беларускаму грамадству», - падкрэсліў Лукашэнка.

У сваю чаргу Дзяржаўны сакратар Ватыкана кардынал П'етра Паралін перадаў прывітанне Папы Рымскага. Дзяржсакратар адзначыў, што мэтай яго візіту з'яўляецца развіццё кантактаў з органамі дзяржаўнага кіравання Беларусі. «Рады чуць словы высокай ацэнкі ролі каталіцкай абшчыны, якую яна адыгрывае ў жыцці краіны», - сказаў кардынал.

фота Сяргея Зініна

фота Сяргея Зініна

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?