Брытанскі прэм'ер-міністр Дэвід Кэмеран не мае намеру прысутнічаць 9 мая на ваенным парадзе ў Маскве, прысвечаным 70-годдзю перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Пра гэта паведаміла ў чацвер прадстаўніца прэм'ера, спаслаўшыся на прычыны дыпламатычнага характару.
Раней на гэтым тыдні міністр абароны Вялікабрытаніі Філіп Хэманд заявіў, што Расія патэнцыйна ўяўляе самую сур'ёзную пагрозу для нацыянальнай бяспекі Вялікабрытаніі.