Былая старшыня Нацбанка Надзея Ермакова вяртаецца ў банкаўскую сферу. Яна паспяхова прайшла ацэнку адпаведнасці пасадзе члена рады дырэктараў банка. Інфармацыя пра гэта размешчаная на сайце Нацбанка.

Які з банкаў паклікаў да сябе Ермакову не паведамляецца, але ў якасці кантактнага нумару ў яе заяўцы пакінуты тэлефон банка «БелВЭБ». Менавіта пра гэты банк казаў Аляксанр Лукашэнка, расказваючы пра месца далейшай працы Ермаковай. Мяркуецца, што яна будзе сустаршынёй праўлення банка «БелВЭБ».

Надзея Ермакова была адпраўленая ў адстаўку ў снежні 2014. За тры месяцы без працы яна якраз паспела дабудаваць яшчэ адзін дом у Драздах.

* * *

Адстаўка Надзеі Ермаковай. «Яна вырасла ў хаце без электрычнасці, а была кіраўніцай Нацбанка»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?