Служба інфармацыі і бяспекі (контрразведка) Чэхіі западозрыла трох расійскіх дыпламатаў у краіне ў шпіянажы, паведамляюць мясцовыя СМІ са спасылкай на крыніцы ва ўрадзе.

Адзін з западозраных у шпіянажы расіянаў, па дадзеных СМІ, быў часова прыкамандзіраваны да пасольства РФ у Празе, а пастаянна працаваў у расійскай дыпмісіі ў іншай краіне. Яшчэ двое былі пастаяннымі супрацоўнікамі расійскай амбасады ў Чэхіі.

Кіраўнік МЗС Чэхіі Любамір Зааралек 12 сакавіка адмовіўся каментаваць паведамленні СМІ аб падазроных. Пры гэтым Зааралек заявіў, што ў гісторыі адносін з Расійскай Федэрацыяй падобныя інцыдэнты ўжо неаднаразова здараліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?