Фота: Owen et al., NRAO/AUI/NSF
У 800 мільёнах светлавых год ад Зямлі астраномы праназіралі сутыкненне дзвюх частак гіганцкага скопішча галактык Abell 2256, назіранні апісаныя ў часопісе Astrophysical Journal.
У працэсе зліцця навукоўцы з дапамогай тэлескопа VLA атрымалі каляровыя здымкі Abell 2256, на якіх пабачылі нечаканыя і нават невядомыя фізічныя працэсы.
Падчас зліцця дзвюх няроўных груп галактык назіраюцца ўспышкі зораўтварэння, сполахі радыёвыпраменьвання і іншыя заўважныя з Зямлі феномены.
Пад «каляровымі» насамрэч маюцца на ўвазе здымкі ў рэнтгенаўскім і радыёдыяпазоне. Але навукоўцы кажуць, што калі б чалавечае вока магло бачыць у гэтых дыяпазонах, Abell 2256 прадстала бы менавіта ў такіх колерах.
Abell 2256 — бліжэйшае да Млечнага шляху суперскопішча галактык. Яно расцягнутае на 4 млрд светлавых год, на начным небе Зямлі яно займае столькі жа плошчы, колькі Месяц. Агульная маса яго зорак роўная трыльёну Сонцаў.