У Беларусь вяртаюцца першыя буслы, паведамляе грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны».

liveinternet.ru

liveinternet.ru

У межах праекта «Жывая вясна» першы бусел быў зарэгістраваны ў вёсцы Малая Люцінка Валожынскага раёна. «Буслы — адны з самых дальніх нашых мігрантаў. Яны далятаюць нават у Паўднёвую Афрыку, пры гэтым шлях можа дасягаць 9,5 тыс. кіламетраў! Звычайна птушкі ляцяць не над адкрытым морам, а праз пралівы. І на сваім шляху да месцаў зімоўкі ім патрэбна яшчэ пераляцець самую вялікую пустыню свету — Сахару», — сказаў спецыяліст АПБ па прыродаахоўных пытаннях Сямён Левы. 

Паводле даных арганізацыі, у Беларусь ужо вярнуліся палявыя жаўрукі, кнігаўкі і шпакі, а таксама шмат відаў вадаплаўных птушак. Таксама адзначаны дрозд-спявун, стрынатка-чаротаўка, лясная завірушка, вялікі голуб і некаторыя іншыя віды птушак.

У межах кампаніі «Жывая Вясна» на сайце springalive.net вядзецца назіранне за пяццю выбранымі пасланцамі вясны — белым буслом, вясковай ластаўкай, звычайнай зязюляй, чорным свіргулём і шчуркай-пчалаедкай. Наступнай з гэтага спісу ў Беларусі чакаецца вясковая ластаўка.

Узяць удзел у акцыі можа любы чалавек, які ўпершыню ў гэтым годзе ўбачыў адну або некалькі пералічаных птушак. Даныя назіранняў можна пакінуць на сайце кампаніі (праз раздзел «дадаць назіранне») ці у сацыяльных сетках (Укантакце ці Фэйсбуку), або адправіць па sms на нумар 0841 (трэба указаць сваё імя, прозвішча, час назірання, месца, колькасць і назву птушкі).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?