Фота: Alix/Phanie/Rex Features

Фота: Alix/Phanie/Rex Features

Нацыянальная рада па здароўі і медыцынскіх даследаваннях Аўстраліі (NHMRC) прызнала лекаванне гамеапатычнымі прэпаратамі неэфектыўным, паведамляе The Guardian.

NHMRC прааналізавала 225 публікацый і прыйшла да высновы аб тым, што «не існуе стану здароўя, для якога было бы сведчанне аб эфектыўнасці гамеапатыі».

«Тыя, хто абіраюць гамеапатыю, рызыкуюць здароўем, калі адмаўляюцца ад лекавання», — заключылі навукоўцы.

NHMRC разглядала і публікацыі, у якіх сцвярджалася эфектыўнасць гамеапатычных прэпаратаў, але ў іх знайшліся сур’ёзныя памылкі ў метадах даследавання.

Паводле заявы Асацыяцыі гамеапатыі Аўстраліі, каля мільёна аўстралійцаў карысталіся гамеапатычнымі сродкамі. Згодна з аналізам Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, на 2009 год аўстралійцы трацілі на гамеапатыю 9,59 млн даляраў штогод.

***

Гамеапатыя — від альтэрнатыўнай медыцыны, лекаванне паводле псеўданавуковага метаду «падобнае падобным». У гамеапатычных прэпаратах актыўныя рэчывы разбаўляюцца да звышнізкіх канцэнтрацый, нібы пакідаючы ў вадкасці «памяць» аб арыгінальным рэчыве.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя засцерагае ад лекавання гамеапатыяй. Гамеапатыя была ў 2010 годзе адхіленая як методыка лекавання ў Вялікабрытаніі.

У Беларусі гамеапатыя дазволеная. У 2014 годзе Мінздароў дазволіў прадаваць гамеапатычныя сродкі без рэцэпту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?