Сёння Аляксандр Лукашэнка прызначыў Уладзіміра Арлоўскага намеснікам старшыні Мытнага камітэта.

Арлоўскаму 47 гадоў. Ён родам з Магілёва. Усяго паўгады таму ён быў прызначаны начальнікам Брэсцкай мытні. Цяпер такое імклівае новае прызначэнне.

Арлоўскі скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут, Інстытут нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, Акадэмію кіравання пры прэзідэнце. У мытных органах працуе ўжо больш за 20 гадоў. Да 2007 года працаваў на мытнях Магілёўскай вобласці, а пасля яго перавялі ў Брэст.

Ад 2010 да 2014 узначальваў упраўленне арганізацыі мытнага кантролю ДМК.

Мытны камітэт у лістападзе 2014 узначаліў Юрый Сянько, які перад гэтым доўгі час узначальваў гродзенскую, а пасля мінскую мытню.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?