Гурт Sock Puppet Parody з восені 2014 года пераасэнсоўвае рок- і метал-хіты. У кліпах выдуманыя, але падобныя да сапраўдных гурты спяваюць славутыя песні на «шкарпэткавы» манер.
У іх выкананні Radiohead сталі «Радыё-нагой», а Nirvana — «Смурод-ванай». Тэксты песень тычацца тыповых для шкарпэткі праблем — самоты і страты пары, непрыемных пахаў, а таксама рук, якія кіруюць шкарпэткай і прымушаюць яе спяваць.
Гурт выканаў хіты Nirvana, Skrillex, Static-X, Slayer, Rage Against The Machine, Sex Pistols, Immortal, Metallica, Radiohead і Slipknot.
Па апошнім запісе гурт пацікавіўся: будзь піянеры грув-метала Pantera шкарпэткавымі лялькамі, што б яны спявалі?