Дын Сміт з горада Скотсдэйл (штат Арызона) кожны дзень на працягу года прапаноўваў сваёй дзяўчыне Джэніфер выйсці за яго замуж — але рабіў гэта ўпотай ад яе самой.

Пакуль Джэніфер не бачыла яго, ён здымаў сябе на камеру з таблічкай ў руках: на ёй былі напісаныя прызнанне ў любові і дата. Здымкі праходзілі ў розных сітуацыях — у машыне, у душы, за сняданкам, падчас працы, чытання і гэтак далей.

Сміт зняў першае відэа 8 студзеня 2014 года, у дзень народзінаў дзяўчыны. Роўна праз год, калі пара разам са сваякамі адпачывала на выспе Аруба ў Карыбскім моры, Джэніфер паказалі відэа з усімі 365 прапановамі. Калі ролік скончыўся, Сміт ужо афіцыйна прапанаваў дзяўчыне руку і сэрца.

«Джэніфер ўвесь час глядзела на YouTube відэа з прапановамі выйсці замуж і плакала над шчырасцю кожнага з іх, — распавёў Сміт. — Яна паказала некалькі ролікаў мне, і я вырашыў, што прымушу яе плакаць ад маёй прапановы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?