Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, 6 сакавіка ў Мінску затрымалі 26-гадовага грамадзяніна Ірана. Яго падазраюць у арганізацыі канала пастаўкі наркатычных і псіхатропных рэчываў з Ірана ў Беларусь.
Маладога чалавека затрымалі на кватэры на вуліцы Куйбышава. Ён працаваў у беларускай сталіцы перакладчыкам у адной з кампаній. Падчас агляду ў яго знайшлі 15 таблетак, якія ўтрымліваюць кадэін (вытворную морфію).
Іранец знаходзіцца ў ізалятары.
У жніўні 2014 у Мінску на 10 гадоў асудзілі грамадзяніна Ірана Фархата Махамаднежада. Суд прызнаў яго вінаватым у кантрабандзе і незаконным абароце наркотыкаў. Опій ён прывёз у Беларусь у шкарпэтках.