Апошнім часам значна ўзрос псіхалагічны і рэальны ціск на беларускіх футбольных фанатаў — аб небяспецы з боку «ультрас» выказаўся нават Лукашэнка.

Невыпадкова і тое, што пры візіце ў вайсковую частку 3214, спецназаўцы прадэманстравалі кіраўніку дзяржавы «паказуху» у выглядзе разгону менавіта фанатаў — гэта наводзіць на думку, што сёння «ультрас» уважаюцца ўладамі за куды большую пагрозу, чым апазіцыя з яе мітынгамі.

Таму мы прапануем вам шэраг відэа, якія кажуць аб тым, што футбольныя «ультрас», акрамя нейкай «пагрозы», сёння ўяўляюць сабою яшчэ і адзін з каталізатараў моладзевага патрыятызму.

Тут эмацыйнае відэа. Беларускамоўныя спевы на фанацкім сектары падчас матчу Беларусь-Францыя 10 верасня ў 2013 годзе.

У той жа дзень фанаты запалілі фаер на цеплаходзе ў Гомелі і спелі патрыятычную песню аб Беларусі. 



Падчас сталічнага дэрбі паміж «Тарпеда» і «Партызанам» 7 чэрвеня мінулага году сектар «чорна-белых» дэкламаваў верш Янкі Купалы «Не быць скотам».

Тут таксама «тарпедаўцы» спяваюць «Тры чарапахі» гурту NRM.

Усе памятаюць перформанс беларускіх і ўкраінскіх фанатаў, які тыя зладзілі на «Барысаў-Арэне» падчас матчу паміж зборнымі Украіны і Беларусі 9 кастрычніка. Тады айчынныя «ультрас» гучна скандавалі не толькі патрыятычныя воклічы, але яшчэ і адзначыліся выкананнем знакамітай песні аб Уладзіміры Пуціне.

А гэта – сюжэт пра заўзятараў мінскага «Партызана». Калі нікому больш не было справы да лёсу клуба - ён страціў спонсара, фанаты самі назбіралі грошай на тое, каб «Партызан» працягнуў жыць. 

На гэтым відэа таксама фанаты мінскага «Партызана». Яны сарвалі спаборніцтвы прарасійскай нацыяналістычнай арганізацыі РУМОЛ. Гэтая акцыя таксама нарабіла шмат шуму ў Беларусі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?