Кадр з дэманстрацыі рухавіка Unreal Engine 4

Кадр з дэманстрацыі рухавіка Unreal Engine 4

Распрацоўшчыкі з Беларусі паскардзіліся Onliner.by: доступ да бясплатнага гульнёвага графічнага рухавіка Unreal Engine 4 ім закрыты.

Карыстальнікі Unreal Engine 4 не могуць загрузіць новыя версіі рухавіка і нават зайсці на сайт unrealengine.com.

Кампанія-распрацоўшчык Epic Games спасылаецца на санкцыі супраць Беларусі. Тыя санкцыі тычацца пераважна паставак зброі, але дакумент утрымлівае пункт «прадстаўленне тых ці іншых паслуг». Epic Games паабяцала разабрацца ў сітуацыі і кансультуецца з юрыстамі.

***

Графічны рухавік Unreal Engine 4 распаўсюджваецца бясплатна для ўсіх распрацоўшчыкаў, чый прыбытак ад праграм не перавышае 3 тысяч даляраў за квартал. На апошняй версіі рухавіка створаныя такія гульні як Dead Island 2, Fable Legends, Tekken 7, на папярэдняй ствараліся серыі гульняў Borderlands, Infinity Blade, Gears of War, Mass Effect і іншыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?