Член рады па правах чалавека пры прэзідэнце Расіі Лізавета Глінка пацвердзіла інфармацыю, што ўкраінская лётчыца Надзея Саўчанка, якая больш за 80 дзён трымала галадоўку ў маскоўскім СІЗА, пагадзілася піць булён.

«Яна пагадзілася прымаць дробна маленькія дозы булёна і лячэбна-пажыўных сумесяў», — сказала Глінка, што ацаніла стан Саўчанка як сярэдняй цяжкасці. «Блізкі да здавальняючага», — сказала Глінка.

Пра частковае спыненне галадоўкі паведамляў у чацвер адвакат Саўчанка Марк Фейгін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?