30 сталічных дзяржаўных крамаў будуць аб'яднаныя ў гандлёвую сетку пад адзіным брэндам «Радзівілаўскі». Рэарганізацыя скончыцца да канца года.
Раней крамы знаходзіліся ў падпарадкаванні УП «Партызанскі», Мінскай агародніннай фабрыкі, Мінскага парнікова-цяплічнага камбіната і іншых камунальных прадпрыемстваў. Аб'яднанне ў гандлёвую сетку дазволіць скараціць выдаткі на адміністрацыйнае і маркетынгавае кіраванне.
Стварэнне сеткі дзяржаўных крамаў — адна з першых ідэй новага старшыні Мінгарвыканкама Андрэя Шорца.
0
0
0
0
0
0