Пра гэта паведаміў сябра бюро руху «Салідарнасць» Аляксандр Рыклін. Паводле яго слоў, дакладнае месца і фармат правядзення акцыі пакуль не вызначаны.
Сустаршыня маскоўскага аддзялення «Салідарнасці» Пётр Царкоў паабяцаў у адпаведнасці з законам падаць апавяшчэнне ў мэрыю Масквы. Ён адзначыў, што арганізатары будуць дамагацца ўзгаднення акцыі ў цэнтры горада.
Агенцтву «Інтэрфакс» Царкоў паведаміў, што акцыю папярэдне вырашана назваць «Марш гневу і годнасці». Яго арганізатарамі стануць Камітэт пратэстных дзеянняў, партыя РПР-ПАРНАС і рух «Салідарнасць».