Навуковая рада пры Радзе бяспекі Расіі прапанаваў блакаваць негатыўную інфармацыю для прадухілення «каляровых рэвалюцый».

Тэма прадухілення «каляровых рэвалюцый» будзе, хутчэй за ўсё, абмяркоўвацца на адным з пасяджэнняў Рады бяспекі (СБ) па праблемах міжнародных адносін. Крыніцы ў Крамлі распавялі, што СБ займаецца прапрацоўкай мер «па абароне суверэнітэту краіны».

На думку сябра навуковай рады, прафесара МДУ Андрэя Манойлы, спецслужбы павінны спыняць сеткавыя формы пратэставай актыўнасці і пісьменна пастаўленую інфармацыйна-ідэалагічную працу, якая дазваляе прыцягнуць да удзелаў у акцыях пратэсту вялікую колькасць выпадковых людзей.

«Любая «каляровая рэвалюцыя» маскіруецца пад стыхійныя праявы волі народа, але гэта дзеянні, запланаваныя звонку ў строгай паслядоўнасці. Змагацца з гэтым можна, толькі парушыўшы тэхналагічны ланцужок», — лічыць ён.

Акрамя РБ, вялікую ўвагу «каляровым рэвалюцыя» надаюць і ў Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы — ваенна-палітычным блоку на постсавецкай прасторы, які курыруецца Масквой. Арганізацыяй ў 2014 быў выпушчаны даклад, згодна з якім, «небяспека «каляровых рэвалюцый» вылучаецца на першы план у шэрагу нетрадыцыйных выклікаў, пагроз і рызык для бяспекі дзяржаў АДКБ».

У лютым намеснік міністра ўнутраных спраў Расіі Ігар Зубаў заявіў на пасяджэнні урадавай рабочай групы, дзе абмяркоўвалася ініцыятыва Аляксея Навальнага аб крымінальнай адказнасці для службовых асоб за незаконнае ўзбагачэнне, што «каляровыя рэвалюцыі ва ўсіх краінах пачыналіся пад лозунгам барацьбы з карупцыяй».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?