Як гаворыцца ў тлумачэнні Міністэрства па падатках і зборах, індывідуальным прадпрымальнікам-плацельшчыкам адзінага падатку дадзена права прадаваць тавары без дакументаў, увезеныя з тэрыторыі краін Мытнага саюза. Правіла будзе тычыцца гандлёвых аб'ектаў (за выключэннем магазінаў) і гандлёвых месцаў на рынках.

Аднак, пры гэтым за ажыццяўленне рознічнага гандлю таварамі без дакументаў прадугледжваецца выплата адзiнага падатку з прымяненнем павышальнага каэфіцыента 2 і выплата ПДВ у фiксаваных сумах у павялічаных памерах.

Падпісанне дакумента чакаецца ў бліжэйшы час.

У Міністэрстве па падатках і зборах таксама патлумачылі, як працаваць іпэшнікам да афіцыйнага апублікавання дакумента.

Тыя, хто ў сакавіку 2015 плануе ажыццяўляць рознічны гандаль таварамі без дакументаў, абавязаны да пачатку ажыццяўлення дзейнасці падаць падатковую дэкларацыю (разлік) па адзіным падатку і зрабіць выплату адзінага падатку і ПДВ у фіксаванай суме. Пры гэтым падатковая дэкларацыя падаецца на папяровым носьбіце. У гэтай дэкларацыі плацельшчыкам трэба палічыць адзіны падатак з прымяненнем павышальнага каэфіцыента 2 за рэалізацыю тавараў без дакументаў і ПДВ у фіксаваных сумах у памеры дзвюх ставак адзінага падатку (без уліку павышальнага каэфіцыента 2 за рэалізацыю тавараў без дакументаў).

Гэта значыць, іпэшнікам трэба будзе заплаціць падатак па старых правілах.

«Пасля таго, як уступіць у дзеянне новы ўказ, ІП трэба будзе даплаціць адзіны падатак і ПДВ у фіксаваных сумах у залежнасці ад сум, якія будуць устаноўлены», - растлумачылі ў Міністэрстве па падатках і зборах.

У праекце ўказа гаворыцца пра тое, што даплата павінна быць праведзена не пазней за 31 сакавіка 2015 года.

Нагадаем, 1 сакавіка павінен быў уступіць у сілу ўказ № 222, паводле якога якім іпэшнікі не маглі прадаваць тавары лёгкай прамысловасці без дакументаў.

Прадпрымальнікі заявілі, што многія з іх будуць не ў стане выканаць гэтыя патрабаванні і збіраліся спыняць працу. За дзень да ўступлення дакумента ў сілу ўрад пайшоў на саступкі: іпэшнікам далі адтэрміноўку «на бліжэйшы час» — да таго часу, пакуль не будзе падрыхтаваны новы дакумент. Аднак, 1 сакавіка многія рынкі краіны пуставалі. Па дадзеных прадпрымальніцкіх аб'яднанняў, на працу не выйшла каля 80% іпэшнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?