Гэтым важным жэстам Рымскі Пантыфік жадае выказаць сваю глыбокую павагу да беларускага народа і праз свайго бліжэйшага супрацоўніка спаткацца з католікамі Беларусі ў малітве і еднасці сэрцаў, паведамляе catholic.by.

Падчас свайго знаходжання ў Беларусі Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці асвяціць першы камень новага будынка Апостальскай Нунцыятуры ў Мінску, сустрэнецца з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь і правядзе шэраг сустрэч на самым высокім узроўні. Высокі прадстаўнік Святога Айца плануе таксама сустрэцца з Мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі, членамі Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, каталіцкай моладдзю і вернікамі краіны. Дакладная праграма візіту будзе пададзена пазней.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0