Канцлер Германіі Ангела Меркель прапанавала правесці новыя перамовы «нармандскай чацвёркі» ў Берліне 6 сакавіка, паведамляе Bloomberg.

Па словах прадстаўніка ўрада Германіі Штэфана Зайберта, асноўнай тэмай абмеркавання павінна стаць сітуацыя ў Данбасе і рэалізацыя плана падпісаных мінскіх дамоўленасцей.

У ноч на 3 сакавіка прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, канцлер Германіі Ангела Меркель і прэзідэнты Францыі і Украіны Франсуа Алянд і Пятро Парашэнка правялі тэлефонныя перамовы і абмеркавалі ўкраінскі канфлікт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?