Суд Цэнтральнага раёна сталіцы прызнаў сталічнага прадпрымальніка Алеся Макаева вінаватым у парушэнні парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў (ч. 3 арт. 23.34 КоАП) і аштрафаваў яго на 50 базавых велічынь (9 млн рублёў).

Аб гэтым паведаміла жонка прадпрымальніка Юлія Сцяпанава.

Суд убачыў парушэнне ў тым, што 1 сакавіка Алесь Макаеў удзельнічаў у сходзе прадпрымальнікаў рынку ў Ждановічах, якія раіліся, што ім рабіць у новых умовах — з 1 сакавіка ў Беларусі забаронена гандляваць несертыфікаванай прадукцыяй легпрама.

На рынку Макаева затрымалі супрацоўнікі праваахоўных органаў.

Нагадаем, у канцы студзеня суд Цэнтральнага раёна сталіцы прызнаў Макаева як удзельніка акцыі ў памяць аб героях Нябеснай сотні, якая прайшла ў Мінску вечарам 22 студзеня, вінаватым па аналагічным артыкуле КоАП і пакараў адміністрацыйным арыштам на 15 сутак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?