Чэшская антывірусная кампанія AVG прадставіла акуляры, якія абароняць ўладальніка ад сістэм распазнавання твараў на фота, распавядае Engadget.

Найбольш вядомая функцыя распазнавання твараў у сацыяльнай сетцы Facebook. Там яна здольная пазнаць знаёмага на фота нават на вялікай адлегласці. Некаторыя карыстальнікі не жадаюць, каб іх твары аўтаматычна пазначаліся на фота. Менавіта для іх прапанаваныя акуляры ад AVG.

Акуляры маюць некалькі светладыёдаў, што свецяць у інфрачырвоным дыяпазоне. Чалавечае вока не пабачыць таго святла, але камеры яго зафіксуюць як белае. Ад фота з успышкай бароніць светлаадбівальнае пакрыццё накшталт таго, што выкарыстоўваецца ў флікерах.

Фота без успышкі

Фота без успышкі

Фота з успышкай

Фота з успышкай

Акуляры пакуль прадстаўленыя як прататып, час паступлення ў продаж і рынкавая цана не паведамляюцца.

Сістэмы распазнавання твараў у некаторых краінах могуць выкарыстоўвацца паліцыяй і спецслужбамі, але законы не забараняюць карыстацца падобнымі высокатэхналагічнымі «контрмерамі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?