Прыгаворам суда Кастрычніцкага раёна Магілёва асуджаны двое магілёўцаў: 32-гадовы і 28-гадовы, а таксама 36-гадовая жыхарка абласнога цэнтра за ўчыненне злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 206 КК (рабаванне, спалучанае з гвалтам, учыненае групай асоб). Двое з асуджаных нідзе не працуюць.
Як паведаміла старшы памочнік пракурора Магілёўскай вобласці Ала Кузняцова, у пачатку мая мінулага года абвінавачваная, якая нідзе не працуе і ўжывае наркотыкі, прапанавала свайму прыяцелю абрабаваць паштальёна, які дастаўляе пенсію яе бабулі.
У жанчыны-паштальёна, якой у твар у ліфце пырснулі газам, было выкрадзена каля 18 млн рублёў.
Суд прызнаў усіх трох вінаватымі ва ўчыненым злачынстве і ў якасці меры пакарання прызначыў кожнаму па два гады пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Акрамя таго, у дачыненні да жанчыны суд прымяніў прымусовае лячэнне ад наркаманіі, а ў дачыненні да 28-гадовага мужчыны, які непасрэдна ўчыніў рабаванне, — прымусовае лячэнне ад хранічнага алкагалізму.