Галасаванне праводзілася ў ноч на 1 сакавіка. Пераможцу вызначалі тэлегледачы, і яны аддалі перавагу менавіта выканаўцам з абмежаванымі магчымасцямі.

На «Еўрабачанні» фінскі гурт выканае песню Aina mun pitää («Я заўсёды павінен \ Мне заўсёды патрэбна»). Гэта песня пра пастаянны ціск, які адчуваюць людзі з абмежаванымі магчымасцямі. Прычым песня на фінскай мове, што рэдкасць для конкурсу. Даўжыня яе — ўсяго 85 секундаў.

У адным з інтэрв’ю Самі Хеле, музыка гурту, расказваў пра песню: «Песня для «Еўрабачання» распавядае пра тое, што чалавеку кожны дзень трэба нешта рабіць, інакш ён захварэе, ўпадзе духам, перастане у рэшце рэшт уставаць з ложка, перастане фактычна жыць».

PKN сабраліся ў 2009 годзе пры Хельсінскім сацыяльным цэнтры для інвалідаў. Удзельнікі групы пакутуюць на розныя парушэнні разумовага развіцця.

Конкурс «Еўрабачанне-2015» пройдзе ў Вене з 19 па 23 мая. Букмекеры ўжо называюць фінскі гурт сярод фаварытаў музычнага спаборніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?