Пайшла з жыцця народная артыстка Беларусі Вікторыя Мікалаеўна Мазур, паведамляе сайт Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра.

Усё жыццё пасля заканчэння Магілёўскага музвучылішча і Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі Вікторыя Мазур прысвяціла служэнню сцэне Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, гаворыцца ў паведамленні.

Артыстка сыграла больш за сорак роляў у аперэтах, музычных камедыях, мюзіклах, выступала ў шматлікіх канцэртах перад гледачамі Беларусі і замежных краін.

Сярод найлепшых вобразаў, створаных Вікторыяй Мазур, — Цэцылія, Сільва, Марыца, Тэадора, Віялета і Мадлен, Джулія («Каралева Чардаша», «Сільва», «Марыца», «Прынцэса цырка», «Фіялка Манмартра», «Д'ябальскі вершнік» І. Кальмана); Разалінда, Аніна («Жанчына-кажан», «Ноч у Венецыі» І. Штрауса); Ганна, Фраскіта, Зорыка і Ілона («Вясёлая ўдава», «Фраскіта», «Цыганскае каханне» Ф. Легара) ды інш.

Вікторыя Мазур - лаўрэат многіх усесаюзных і міжнародных конкурсаў, заслужаная артыстка БССР, у 1998 годзе ўказам А. Лукашэнкі ўдастоена ганаровага звання народнай артысткі Беларусі. 

Грамадзянская паніхіда адбудзецца 3 сакавіка ў 13.00 у Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0