Лідар гурту «Океан Ельзи» Святаслаў Вакарчук падчас канцэрту ў Нью-Ёрку 27 лютага пачаў са словаў спачування з прычыны забойства Барыса Нямцова.

Вакарчук звярнуўся да публікі спачатку па-ўкраінску, але потым заўважыў, што пачне канцэрт не з якой-небудзь моцнай песні (як звычайна) і перайшоў на рускую:

«Я ведаю, што вы чытаеце навіны, вы павінны ведаць, што ў Маскве забілі Барыса Нямцова, для мяне гэта вельмі вялікая страта. Тут шмат украінскіх патрыётаў, але вы павінна зразумець… Я не ведаю, ці ёсць тут сябры з Расіі (зала прыхільна загула), я хацеў бы некалькі слоў сказаць па-руску,

Я добра ведаў Бору, мы вельмі шмат часу праводзілі разам. Тое, што здарылася, для мяне вельмі асабістая страта, я не буду казаць пра палітыку, але ён быў вельмі сумленным чалавекам, відаць, адным з самых сумленных у яго сферы, відаць, за гэта яго і забілі. Нядаўна, мы праводзілі ва Украіну Кузьму Скрабіна, зараз нейкія складаныя страшныя часы. і такія падзеі павінны яднаць усіх сумленных людзей», — сказаў Вакарчук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?