Лукашэнка распарадзіўся склікаць 2 сакавіка восьмую, пазачарговую сесію савета рэспублікі «для адабрэння праекта Закона Рэспублікі Беларусь» Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб супрацоўніцтве ў будаўніцтве на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь атамнай электрастанцыі ад 15 сакавіка 2011 г. «.

Акрамя гэтага, будуць разгледжаны і «іншыя пытанні».

На гэтым тыдні ніжняя палата парламента ратыфікавала дадзены пратакол. Дакумент быў падпісаны ў Маскве 23 снежня 2014 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?